У Жэневе стартаваў другі раўнд міжсірыйскіх перамоў

10 февраля 2014

Сустрэча праходзіць пры пасрэдніцтве спецпасланніка ААН Лахдара Брахімі. Ён праводзіць перамовы з дэлегацыямі ўлад Сірыі і апазіцыі асобна. Нагадаем, першая частка мірных перамоў завяршылася ў канцы студзеня. Дасягнуць сур'ёзных дамоўленасцяў уладам і мяцежнікам не ўдалося. Тым не менш менавіта дзякуючы жэнеўскай сустрэчы было аб'яўлена аб перамір'і ў сірыйскім горадзе Хомс. Да гэтага моманту з населенага пункта эвакуіравана больш за 600 чалавек, некалькім тысячам дастаўлена гуманітарная дапамога. Паводле звестак спецслужб, колькасць джыхадзістаў з заходніх краін, што ваююць супраць урадавых войскаў Сірыі, ідзе на сотні, калі не на тысячы чалавек. Напрыклад, у мінулыя выхадныя на сірыйскай тэрыторыі загінуў бельгійскі радыкальны ісламіст, сузаснавальнік руху Шарыят для Бельгіі Фейсал Ямун. Ёсць інфармацыя, што ён здолеў пераправіць у зону канфлікту не менш за два дзясяткі чалавек.