Падведзены вынікі конкурсу дзіцячага малюнка "Жаночы твар Перамогі"

10 мая 2021

250 дзіцячых малюнкаў пра гераізм і подзвіг жанчын у ваенны час. Вынікі конкурсу "Жаночы твар Перамогі" падвялі ў Музеі Вялікай Айчыннай. Сярод юных мастакоў-пераможцаў было 25 школьнікаў з усіх рэгіёнаў краіны. Прадстаўнікі некалькіх пакаленняў прысутнічалі на святочным мерапрыемстве. Сярод іх ветэраны, вязні нямецкіх канцлагераў, а таксама прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын кожнага раёна Мінскай вобласці.

Лепшыя малюнкі на ваенную тэматыку адбірала кампетэнтнае журы мастакоў. Усе пераможцы дзіцячага конкурсу і ўдзельнікі свята атрымалі падарункі. Урачыстае мерапрыемства завяршыла экскурсія па музеі.