У Емене ўступіла ў сілу пяцідзённае перамір'е

13 мая 2015

У Емене ўступіла ў сілу пяцідзённае перамір'е для аказання гуманітарнай дапамогі насельніцтву. За яго выкананнем на месцы сочыць спецпасланнік Генеральнага сакратара ААН. Раней Саудаўская Аравія заяўляла, што перамір'е будзе доўжыцца да таго часу, пакуль яго выконваюць мяцежнікі-хусіты. Напярэдадні ж авіяналёты кааліцыі і артылерыйскія ўдары паўстанцаў рэзка ўзмацніліся. Нагадаем, з 26 сакавіка сілы арабскай кааліцыі праводзяць у Емене аперацыю, накіраваную на падаўленне хусітаў. За гэты час загінулі звыш тысячы чалавек, некалькі тысяч параненыя, дзясяткі тысяч сталі бежанцамі. У краіне сур'ёзны недахоп прадуктаў харчавання, медыкаментаў і паліва.