Юнацкая зборная Беларусі выйграла Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба

13 ноября 2021

Нашы хлопцы сёння на галоўнай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" чацвёрты раз у гісторыі сталі трыумфатарамі турніру "Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба".   Каманда ўпэўнена абгуляла зборную Расіі -  4:1 і стала лепшай камандай спаборніцтваў.  Лепшым галкіперам стаў варатар зборнай Беларусі Мікіта Ляднік, а лепшым форвардам таксама форвард нашай дружыны Павел Гаўрыловіч.

Бронзавыя медалі Кубка Прэзідэнцкага спартыўнага клуба з'язджаюць у Казахстан, а чацвёртае месца заняла каманда МТЗ - Юніёрская ліга.