У Емене загінулі не менш за 280 дзяцей

17 июня 2015

Не менш за 280 дзяцей загінулі і яшчэ больш  за 400  былі параненыя з моманту эскалацыі канфлікту ў Емене. Гэта, нагадаем, адбылося 26 сакавіка. Такія лічбы прыводзіць Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ). У гарачым пункце загінула ў 4 разы больш дзяцей за апошнія 10 тыдняў, чым за ўвесь 2014 год. ВПС Саудаўскай Аравіі сумесна з сіламі саюзнікаў 26 сакавіка пачалі аперацыю "Бура рашучасці" супраць паўстанцаў-хусітаў  у Емене. Паводле звестак ААН, за тры тыдні баявых дзеянняў у краіне загінулі больш як  700 чалавек. Канфлікт працягваецца.