У Мінску стартаваў гарадскі злёт юных інспектараў руху

25 апреля 2018

Дзевяць каманд з усіх раёнаў сталіцы на працягу двух дзён будуць змагацца за званне найлепшай. Сёння для юных інспектараў творчыя выпрабаванні - прэзентацыя відэафільмаў і музычных візітак. Заўтра школьнікі паспрабуюць без парушэнняў правілаў руху праехаць на веласіпедзе па аўтагарадку.

Пераможцы гарадскога конкурсу прадставяць сталіцу на рэспубліканскіх спаборніцтвах. У лепшай каманды будзе магчымасць у верасні адправіцца на міжнародны дзіцячы форум у Анапу.