У Гомелі абмеркавалі шляхі ўдасканалення сферы адукацыі

21 октября 2020

Спікеры гаварылі пра якасць менавіта вышэйшай адукацыі і яе зручнасць для замежных студэнтаў. Дарэчы, на міжнароднай арэне беларускія ВНУ прыкметна падняліся ў рэйтынгу. Таксама ўдзельнікі дыялогу назвалі варыянты ўдасканалення працы дашкольных устаноў, выкарыстанне магчымасцей IT- і электроннага дакументаабароту ў адукацыйнай галіне.

Дыялогавыя пляцоўкі працуюць па ўсёй краіне

А ў Мазыры абмеркавалі павышэнне ролі мясцовага кіравання і самакіравання. Усе названыя прапановы будуць сістэматызаваны і накіраваны ў аргкамітэт Усебеларускага народнага сходу.