У японскай прэфектуры Нагана разбіўся верталёт выратавальных службаў

6 марта 2017

У японскай прэфектуры Нагана ахвярамі катастрофы верталёта выратавальных службаў сталі дзевяць чалавек - усе, хто знаходзіўся на борце. Верталёт разбіўся падчас навучальнага палёту ў горнай мясцовасці. Экіпаж адпрацоўваў дзеянні па выратаванні людзей. Калі сувязь з верталётам перапынілася, выратавальны цэнтр звярнуўся па дапамогу да паліцыі. Праз дзве гадзіны паліцэйскі верталёт выявіў абломкі на вышыні 1600 метраў. Высвятляюцца прычыны здарэння.