У Мінску п'яны вадзіцель збіў жанчыну і дзіця

1 июня 2018

Вадзіцель, пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам, ноччу рухаўся па вуліцы Матусевіча ў Мінску і наехаў на жанчыну і трохгадовае дзіця. Пацярпелыя пераходзілі дарогу на пешаходным пераходзе на зялёны сігнал. З цяжкімі траўмамі іх забрала хуткая дапамога. Вядома, што вадзіцель ужо неаднаразова затрымліваўся ДАІ.

Не абышлося без аварыі і на Мінскай кальцавой. У раёне Даўгінаўскага тракта сутыкнуліся Mercedes і Peugeot . За рулём адной з машын была жанчына, а на заднім сядзенні дзеці 5 і 3 гадоў. Маленькія пасажыры знаходзіліся ў аўтакрэслах і сур'ёзных траўм не атрымалі.

Яшчэ адна аварыя на дарозе каля Старобіна. Сутыкнуліся легкавы аўтамабіль з грузавым. Ратавальнікі пры дапамозе спецыяльнай прылады з аўтамабіля выцягнулі маладога вадзіцеля. Мужчына шпіталізаваны з траўмамі. Вадзіцель грузавога аўтамабіля не пацярпеў.