У Японію з'язджаюцца кіраўнікі дзяржаў "Вялікай сямёркі"

25 мая 2016

Ужо заўтра на востраве Касікадзіма за 300 кіламетраў ад Токіа адкрыецца двухдзённы саміт G7. Лідары Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, ЗША, Францыі і Японіі маюць намер абмеркаваць сітуацыю на Блізкім Усходзе, у Паўднёва-Кітайскім моры, а таксама ядзерную праблему КНДР і тэму распаўсюджвання ядзернай зброі. Вядома, што ў Краіну ўзыходзячага сонца ўжо прыбыў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран і Прэзідэнт ЗША Барак Абама. Амерыканскага лідара сустрэлі масавымі акцыямі пратэсту. Прычына - дачыненне супрацоўніка амерыканскай ваеннай базы да забойства 20-гадовай японскай дзяўчыны на Акінаве на мінулым тыдні. Адзначым, што на час правядзення саміту "Вялікай сямёркі" ў Японіі прынятыя беспрэцэдэнтныя меры бяспекі. Звыш 20 тысяч паліцэйскіх сцягнутыя да месца правядзення мерапрыемства. Ахоўваць форум будуць і з вады, і з паветра.