У Гродзенскай вобласці з'явіўся пашпарт турыста

6 февраля 2018
Гэта друкаваны буклет на трох мовах: англійскай, польскай і рускай, - дзе захоўваецца ўся важная інфармацыя для падарожнікаў. Пакуль турысты могуць атрымаць яго на выставах, падчас рэкламных акцый. У буклеце ёсць інфармацыя пра месцы пражывання, славутасці, кафэ і магазіны. Спатрэбіцца такі пашпарт і турыстам, якія наведваюць тэрыторыю парку "Аўгустоўскі канал", уключаючы Гродна і Гродзенскі раён, без віз. З пачатку гэтага года такім правам скарысталіся амаль дзве з паловай тысячы замежнікаў.