У Японіі прайшлі ўрачыстыя пахаванні кошкі па мянушцы Тама

30 июня 2015

Яна 8 гадоў "прапрацавала" наглядчыкам на станцыі Кісі ў прэфектуры Вакаяма. У апошні шлях улюбёнку ўсёй краіны прыйшлі праводзіць каля трох тысяч чалавек. Трохкаляровая кошка Тама была прызначана наглядчыкам станцыі ў 2007-ым - пасля скарачэння яе штата. Жывёліна стала вельмі папулярнай у турыстаў. Людзі ехалі з усёй краіны, каб сфатаграфавацца з кошкай і купіць сувеніры з яе выявай. Такая папулярнасць Тамы дазволіла павялічыць прыбыткі станцыі і літаральна выратавала ад банкруцтва мясцовую чыгуначную кампанію. Пазней гэты вопыт перанялі і ў іншых рэгіёнах Японіі, дзе начальнікамі станцый прызначаліся кошкі і сабакі. Што да Тамы, то яе месца зойме новая кошка па мянушцы Нітама.