Лізавета Міснікова прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2019"

20 Верасня 2019
Вызначаны пераможца нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019", які прадставіць Беларусь на міжнародным музычным форуме ў Глівіцэ. 

Імя пераможцы было названа ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Анлайн-трансляцыю фіналу нацыянальнага адборачнага тура таксама вёў афіцыйны сайт галоўнага медыяхолдынга краіны www.tvr.by

За права выйсці на міжнародную сцэну дзіцячага "Еўрабачання-2019" змагаліся восем сольных выканаўцаў і дзве вакальныя групы. Вялі  фінальнае шоу Андрэй Макаёнак і Хелена Мерааі.

Выступлення фіналістаў глядзіце тут.

Нагадаем, Беларусь удзельнічае ў дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне" з моманту яго заснавання - з 2003 года. Летась Беларусь  другі раз прымала ў сябе міжнародны конкурс і сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў: на сцэне выступілі прадстаўнікі 20 краін.

Усе правы, якія адносяцца да правядзення адбору, належаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі - як адзінаму ў нашай краіне члену Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.