У ДТЗ пад Смалявічамі загінуў мужчына

3 сентября 2019
Па дарозе з аэрапорта 54-гадовы вадзіцель “пежо” на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Паводле папярэдняй інфармацыі, у момант аварыі мужчына заснуў за рулём і не быў прышпілены рамянём бяспекі. Вадзіцеля даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Смалявіцкай раённай бальніцы, дзе ад атрыманых траўмаў ён загінуў. Па факце ДТЗ зараз праводзіцца праверка.