У Японіі прайшла першая ў свеце бітва чалавекападобных робатаў

18 октября 2017
Бітва праходзіла ў некалькі раўндаў. Спачатку робаты праводзілі далёкія атакі, затым змагаліся адзін з адным. Бой заканчваўся падзеннем або адключэннем саперніка. Пры гэтым па арэне раскідалі машыны і металічныя канструкцыі, а самім робатам дазволілі выкарыстоўваць дымавыя шашкі, дроны і гарматы. У дуэлі амерыканцы атрымалі перамогу над японцамі. Вага кожнай мадэлі, якая прыняла ўдзел у бітве, больш як 6 тон пры вышыні не менш як 4 метры.