Урокі бяспекі праходзяць ў летніх лагерах Мінскай вобласці

14 июня 2022
Яшчэ больш новых ведаў для дзяцей падчас летняга адпачынку. На базе санаторнай школы-інтэрната Маладзечна адкрылася першая лагерная змена для пераможцаў алімпіяд па школьных прадметах з усёй Мінскай вобласці. Сёлета адпачынак з ухілам на вывучэнне правілаў бяспекі. У лагеры атрад юных ратавальнікаў будзе дзяліцца з аднагодкамі карыснымі ведамі. Да тэматычнай змены прымеркавалі і адкрыццё новай трэнажорнай пляцоўкі на тэрыторыі ўстановы.

Змены, прысвечаныя вывучэнню правілаў паводзін у надзвычайных сітуацыях, працуюць у летніх лагерах па ўсёй Мінскай вобласці ў рамках акцыі "Канікулы без дыму і агню". На працягу лета ратавальнікі будуць дзяліцца з дзецьмі карыснымі парадамі. Урокі бяспекі праходзяць і ў анлайн-рэжыме.