У Японіі адкрылася кафэ, дзе жывуць вожыкі

8 апреля 2016

Незвычайная ўстанова знаходзіцца ў Токіа. Яе госці могуць там не толькі смачна паесці, але і пагуляць з мясцовымі насельнікамі. У кафэ пражываюць каля 30-ці вожыкаў розных відаў. Калючых звяркоў можна ўзяць на рукі і нават паспрабаваць пагладзіць. Гадзіна знаходжання ў кафэ каштуе ад 9 да 12 долараў. Адзначым, што ў самой Японіі ў дзікай прыродзе вожыкі не водзяцца. Іх можна ўбачыць толькі ў заапарках.