У Японіі адобрылі законапраект аб пакаранні за падрыхтоўку да тэрактаў

15 июня 2017

Верхняя палата парламента Японіі адобрыла законапраект аб пакаранні за падрыхтоўку да тэрактаў і іншых злачынстваў у складзе арганізаваных крымінальных груповак. У прыватнасці, гаворка ідзе пра збор зброі, грошай або матэрыялаў, вывучэнне месцаў патэнцыяльных масавых забойстваў, захоп заложнікаў, крадзеж транспарту. Таксама закон распаўсюджваецца на падрыхтоўку злачынстваў, за якія ў Японіі прадугледжаная смяротная кара або больш за 10 гадоў турмы. На думку ўлад, новы закон дазволіць істотна ўзмацніць меры бяспекі перад Алімпіядай і Паралімпійскімі гульнямі, якія пройдуць у Токіа ў 2020 годзе.