У Віндзары прайшло пахаванне прынца Філіпа

17 апреля 2021

У Віндзары прайшло пахаванне прынца Філіпа - мужа брытанскай каралевы. Нягледзячы на рознагалоссі, развітацца з Філіпам сабралося ўсё каралеўскае сямейства, у тым ліку прынц Гары, які нядаўна справакаваў сваім інтэрв'ю гучны скандал. Прынц Філіп памёр ва ўзросце 99 гадоў. Яго воля - каб пахаванне засталося справай сямейнай. Так і выйшла. З-за кавідных абмежаванняў на цырымонію прыйшлі тры дзясяткі найбліжэйшых сваякоў.

Цяперашняе месца спачыну не стане для Філіпа канчатковым. Вядома, што пасля смерці каралевы муж і жонка ўз'яднаюцца. Іх прах пахаваюць ў каралеўскай капліцы віндзарскай царквы Святога Георгія.