Уладзімір Валчкоў і Эдуард Дуброў вызвалены ад працы з мужчынскай і жаночай тэніснымі камандамі

16 февраля 2018

Уладзімір Валчкоў і Эдуард Дуброў вызвалены ад працы з мужчынскай і жаночай тэніснымі камандамі па выніках пасяджэння бюро праўлення Беларускай тэніснай федэрацыі. Прычына - нездавальняючае выступленне нашых спартсменаў у апошніх матчах Кубка Дэвіса і Кубка Федэрацыі.

На працягу месяца галоўны трэнерскі савет павінен унесці прапанову па кандыдатурах. У красавіку жаночай камандзе трэба будзе пазмагацца за права застацца ў Сусветнай групе з тэнісісткамі са Славакіі, а мужчынскай на выездзе - за месца ў першай групе Еўра-Афрыканскай зоны.