У Вялікабрытаніі працягваецца забастоўка транспартнікаў

14 декабря 2016

Адмененыя ўсе цягнікі, якія рухаюцца ў паўднёвым кірунку і зваротна. Гэта паўплывала на графік  сотняў тысяч пасажыраў. Гэтым маршрутам карыстаюцца па меншай меры 300 тысяч брытанцаў. Плюс да ўсяго, абмежаваная праца чыгуначнага вакзала "Вікторыя" ў Лондане. З-за гэтага не курсіруюць экспрэсы ў аэрапорт Гатвік. Забастоўшчыкі патрабуюць паляпшэння ўмоў працы. У прыватнасці, вырашэння праблемы недахопу персаналу і адмены звышурочных.