Ва Узбекістане сёння развітваюцца з Ісламам Карымавым

3 сентября 2016

Сёння ва Узбекістане развітваюцца з першым прэзідэнтам гэтай краіны Ісламам Карымавым. У Самарканд прыбылі дэлегацыі 17-ці краін. Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў жалобных мерапрыемствах ва Узбекістане ў сувязі са смерцю Іслама Карымава возьме ўдзел прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.

Ва Узбекістане аб'яўлена трохдзённая жалоба: прыспушчаныя дзяржаўныя флагі, адмененыя канцэрты і грамадскія мерапрыемствы. Нагадаем, Іслам Карымаў памёр на 79-м годзе жыцця ад перанесенага інсульту.