Ва Узбекістане развіталіся з першым прэзідэнтам Ісламам Карымавым

3 сентября 2016

Цырымонія прайшла ў яго родным горадзе Самаркандзе. Сабраліся тысячы жыхароў краіны, а таксама дэлегацыі з 17-ці краін свету. Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў жалобных мерапрыемствах ва Узбекістане ў сувязі са смерцю Іслама Карымава прыняў удзел прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Пасля завяршэння жалобнай цырымоніі цела Іслама Карымава (згодна з мусульманскім абрадам загорнутае ў 21-метровы саван) на руках аднеслі да месца пахавання. Кіраўнік Узбекістана быў пахаваны на старажытных могілках побач са сваімі бацькамі. Нагадаем, у сувязі з сумнымі падзеямі ў краіне аб'яўлена трохдзённая жалоба.