Ва Украіне пасажырскі цягнік сутыкнуўся з маршрутным таксі

4 февраля 2014

У гэтыя хвіліны з Украіны прыходзяць тэрміновыя навіны. Пасажырскі цягнік сутыкнуўся з маршрутным таксі. Загінулі 13 чалавек, яшчэ 7 пацярпелі. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Белапольскім раёне. Маршрутка на чырвоны сігнал святлафора выехала на пераезд. Цягнік разарваў яе папалам, паведамілі супрацоўнікі МУС Украіны агенцтву ІТАР-ТАСС. На месцы здарэння працуе аператыўная група.