У Мінску сустрэліся кіраўнікі медыяхолдынгаў краін СНД

20 июня 2019

Сяброўства ў медыяпрасторы. Пытанне стварэння сумеснага праекта, прысвечанага 75-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сёння абмеркавалі кіраўнікі тэлерадыёарганізацый краін СНД.

Падчас пасяджэння кіраўнікі з Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Расіі і Беларусі гаварылі аб асаблівасцях асвятлення асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні юбілею. Ключавым пытаннем стаў і пераход усіх краін Садружнасці на лічбавае вяшчанне.

Сярод тэм абмеркавання - удзел медыяхолдынгаў у падзеях, прысвечаных Году кнігі. Ёй адзначаны 2019-ы ў краінах СНД.