А. Лукашэнка перакананы, што патрабаванні ЕВС да песні беларускіх удзельнікаў толькі дадалі ім аўтарытэту

14 марта 2021
Каманда Прэзідэнта перамагла ў эстафеце на "Мінскай лыжні - 2021". Вялікае спартыўнае свята прайшло напярэдадні ў Раўбічах. Сёлета эстафеты 4 па 2 км праходзілі ў біятлонным фармаце. Усяго ў "Мінскай лыжні" былі заяўленыя 63 каманды - гэта дзве з паловай сотні ўдзельнікаў. Гонка аб'яднала лыжнікаў-аматараў усіх узростаў і прафесій з розных рэгіёнаў Беларусі. Пераможцам і прызёрам - медалі, дыпломы, граматы і спецыяльныя прызы. Спартыўнае свята падагульніла зімовы сезон. 

Ужо пасля ўдзелу ў "Мінскай лыжні" Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні прэсы. На такой спартыўнай падзеі журналісты не маглі не закрануць Алімпіяду ў Токіа. На жаль, выраз "спорт па-за палітыкай" - гэта не пра маючыя адбыцца спаборніцтвы. 

Падобная сітуацыя з "Еўрабачаннем" - працягваюць па ўсіх франтах падціскаць. Прэзідэнт перакананы: патрабаванні Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза да песні беларускіх удзельнікаў толькі дадалі ім аўтарытэту. 

Не абышлі і нядаўняе сацдаследаванне, праведзенае напярэдадні Усебеларускага народнага сходу. Беларусы пасля падзей мінулага года ставяць бяспеку і стабільнасць на першае месца. 

Пракаменціраваў Аляксандр Лукашэнка і інфармацыю, агучаную ў фільме аб яго "залатым дне", які выйшаў нядаўна ў інтэрнэце, дзе распавядаецца аб раскошы, у якой нібы жыве кіраўнік беларускай дзяржавы. Гэтую інфармацыю Аляксандр Лукашэнка назваў хлуснёй і абяцаў паказаць рэальную карціну, дзе і як жыве Прэзідэнт.