У Цяньцзіне прайшла цырымонія памяці ахвяраў найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы

18 августа 2015

Пажарныя, паліцэйскія, вайскоўцы і ратавальнікі тройчы схілілі галовы ў памяць аб загінуўшых. На працягу хвіліны маўчання раздаваўся толькі пранізлівы гук сірэн, якія спецыяльна ўключылі на пажарных машынах. Тэхнагенная катастрофа, якая адбылася 12 жніўня,  забрала жыцці 114-ці чалавек, звыш 90-а чалавек  прапалі  без весткі. Больш чым  700  застаюцца ў  бальніцах. Кітайскія ўлады пацвердзілі, што на месцы надзвычайнага здарэння  знойдзены сотні тон высокатаксічнага цыяніду натрыю.