У Турцыі адмянілі рэжым надзвычайнага становішча

19 июля 2018

Яго ўвялі два гады таму пасля няўдалай спробы дзяржперавароту. Тады за адну ноч загінулі больш за 240 чалавек, больш як 2 000 атрымалі раненні. Турэцкі лідар Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што не мае намеру завяршаць барацьбу з "верагоднымі баевікамі". Яго Партыя справядлівасці і развіцця збіраецца прадставіць у парламенце новы антытэрарыстычны закон.