Творчы чыноўнік узначальвае адзін з найбуйнейшых музеяў Беларусі ўжо 16 гадоў. За гэты час класічны, але не кансерватыўны будынак абнавіўся і стаў прэстыжнай арт-пляцоўкай для класікаў і сучасных мастакоў. І зноў перамены. Музей плануе пашырацца. У найбліжэйшыя пяць гадоў вакол галоўнага корпуса вырасце цэлы музейны квартал.
Якім будзе не толькі музей, але і Мінск праз пяць гадоў - у рэпартажы Ніны Мажэйкі.
З раніцы ля мальберта. Дапісвае яшчэ адно палатно з серыі Мастак і горад. Нават у свой дзень нараджэння Уладзімір Іванавіч Пракапцоў працуе. Не проста мастак - сапраўдны дырэктар. Прафесію выбраў яшчэ ў дзяцінстве, калі ў вёсцы Жгунская Буда маляваў нацюрморты з падручнікаў. Трымаць пэндзаль правільна і прафесійна вучылі ўжо на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута.
Уладзімір Пракапцоў, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі: Канешне, я марыў стаць мастаком, хаця мой бацька хацеў, каб я быў аграном. Ён працаваў у саўгасе і лічыў, што праца агранома больш салідная, сур'ёзная, а мастак - гэта нешта такое.
Творчага студэнта заўсёды выдавала прычоска. Сёння яна - частка іміджу вядомага ўсёй краіне дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея. Але тое, што ў нашы дні ў межах нормы, у савецкі час выходзіла за рамкі прыстойнасцяў. З дазволу дэкана Пракапцоў адзіны з групы мог не змяняць стылю.
Штодня ён мернымі крокамі прыходзіць сюды, у музей. Нават у водпуску творчы чыноўнік не толькі дыстанцыйна, але і фізічна кантралюе працэс. На парадку дня - глабальная рэканструкцыя. У найбліжэйшыя пяць гадоў тут вырасце цэлы музейны квартал, які не проста пашырыць тэрыторыю для ўнікальных фондавых экспанатаў, але і падтрымае імідж сталіцы. Будоўля пры гэтым не зменіць графік працы музея.
Адзіны музейны комплекс аб'яднае адразу некалькі будынкаў па перыметры вуліц Кірава, Леніна і Маркса. Яны будуць звязаны пераходамі-галерэямі. Архітэктурны стыль захаваюць у першародным выглядзе.
Леанід Фёдаровіч, намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве музейнага квартала Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі: Вось ад гэтага будынка па вуліцы Кірава на ўсю шырыню гэтай прыбудовы ў стык будзе пракладзена галерэя, якая будзе прыбудавана да гэтага новага будынка. Яна будзе 2-павярховая. У ёй будуць памяшканні для экспазіцый, г.з. гэта будзе паўнавартасны новы будынак.
Уладзімір Пракапцоў, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі: У нас ідзе рэканструкцыя і будынка нашага філіяла ў Раўбічах, і будынка В.К. Бялыніцкага-Бірулі, музея ў Магілёве. Музей наш перажывае такі рэнесанс, я б сказаў, адраджэнне на зусім новым ўзроўні.
Апроч адрэстаўраваных будынкаў-прыбудоў зменяцца і экспазіцыйныя залы ўнутры галоўнага корпуса. Апроч сучаснага накіраванага асвятлення, тут заменяць вентыляцыйную сістэму.
Гэтыя залы набудуць зусім новы не толькі выгляд (пераходы з галерэі ў галерэю ўпрыгожаць парталы ў класічным стылі), але і мікраклімат. Ва ўсіх памяшканнях усталююць клімат-кантроль для падтрымання тэмпературы не больш за 18 градусаў - аптымальнай для ўнікальных экспанатаў.
Завяршыць будаўніцтва музейнага квартала плануюць да 2018 года. Акрамя новых выставачных плошчаў наладзіцца і інфраструктура. Наведвальнікам можна будзе правесці ў музеі хоць цэлы дзень. Арт-кафэ, зона адпачынку і нават скульптурны дворык.