У Брэсце мужчына напаў на інкасатара, узбуджана крымінальная справа

28 ноября 2018

Крымінальная справа па артыкуле "Разбой" узбуджана ў Брэсце. Напярэдадні вечарам у цэнтры горада зламыснік з электрашокерам у руках напаў на інкасатара, калі той забіраў выручку, і паспрабаваў адняць сумку з грошамі. Завязалася барацьба, выпаў адзін пачак купюр, які зламыснік падхапіў і спрабаваў уцячы. Але яго спыніў іншы інкасатар. Як высветлілася, зламыснік - 33-гадовы жыхар Брэста, раней судзімы не быў. Зараз яму пагражае да 15 гадоў турмы.