У Цюрыху сёння пройдуць выбары новага прэзідэнта FIFA

26 февраля 2016

У Цюрыху, дзе размяшчаецца штаб-кватэра FIFA, сёння пройдуць выбары новага прэзідэнта самай уплывовай футбольнай арганізацыі ў свеце. З лета мінулага года, калі ўспыхнуў шэраг скандалаў, звязаных з карупцыяй, у FIFA пачалося безуладдзе - у адстаўку вымушаны быў сысці яе шматгадовы кіраўнік Ёзэф Блатэр, які і па гэты дзень не прызнаў сваёй віны. Таксама вымушана пакінуў сваю пасаду і на той момант галоўны кандыдат на прэзідэнцкае крэсла FIFA экс-кіраўнік УЕФА Мішэль Плаціні. Зараз жа на пасаду прэтэндуюць 5 кандыдатаў, галоўныя фаварыты - Джані Інфанціна, генеральны сакратар УЕФА, і шэйх Салман аль-Халіфа, які ўзначальвае Канфедэрацыю футбола Азіі.