У Тэгеране расце лік ахвяраў магутнай пяcчанай буры

3 июня 2014

У спісах загінуўшых ужо 5 чалавек. 30 атрымалі сур'ёзныя раненні. Горад пажаўцеў за лічаныя хвіліны. Хуткасць ветру дасягала 34 метраў за секунду. Наймацнейшыя струмені паветра збівалі людзей з ног і ўзнімалі іх, вырывалі з коранем дрэвы і пераварочвалі аўтамабілі. Мясцовыя тэлеканалы заклікалі жыхароў не выходзіць на вуліцу. У міжнародным аэрапорце адмененыя некалькі рэйсаў. На поўдні сталіцы з-за амаль нулявой бачнасці сутыкнуліся адразу каля 2 дзясяткаў аўтамабіляў. Паводле папярэдніх звестак, у Тэгеране без электрычнасці засталіся 50 тысяч дамоў.