А. Дзячэнка: Украіна сама асудзіла сябе на энергетычны голад

13 октября 2021

Украіна на працягу 7 гадоў робіць усё, каб апынуцца на абочыне энергетычнага рынку. Такое меркаванне тэлеканалу "Беларусь 1" выказала вядомы ўкраінскі палітолаг Алена Дзячэнка. 

Паводле яе слоў,  Кіеў замест таго каб мець узаемавыгадныя адносіны з Расіяй у сферы газазабеспячэння і транзіту газу,  абраў шлях канфрантацыі. Такая палітыка прымусіла задумацца і еўрапейскія краіны аб энергетычнай бяспецы, што прывяло да будаўніцтва "Паўночнага струменя - 2" і пошуку новых шляхоў атрымання блакітнага паліва ў абыход Украіны.