У Тайландзе каранавалі новага правіцеля Раму Х

4 мая 2019

Урачыстая цырымонія прайшла ў Бангкоку. Там кароль усклаў сабе на галаву  сямікілаграмовую карону дынастыі Чакры, якая была перададзена манарху нашчадкавымі брахманамі і вышэйшымі саноўнікамі каралеўства. Гэтаму папярэднічаў  так званы рытуал ачышчэння: гэта калі караля абмываюць вадой з рэк, азёр і крыніц  з усяго каралеўства.

Нагадаем, на прастол Рама Х узышоў яшчэ некалькі гадоў назад, адразу пасля смерці яго бацькі. Той правіў каралеўствам на працягу 70 гадоў. Паводле сумеснага рашэння, каранаванне было перанесена на нявызначаны тэрмін і адбылося толькі зараз,   праз тры гады.