Дар'я Домрачава сёння выступіць у новым сезоне на этапе кубка свету ў Аберхофе

6 января 2017

Першая гонка пасля нараджэння дачкі і доўгачаканае вяртанне. Дар'я Домрачава дэбютуе ў новым сезоне на этапе Кубка свету ў Аберхофе. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка выйдзе на старт спрынту на 7,5 кіламетра. Беларуская біятланістка адправіцца на дыстанцыю пад №  50. Усяго ў гонцы прыме ўдзел  91  страляючая  лыжніца. Акрамя Домрачавай у спрынце выступяць яшчэ тры  беларускі - Надзея Пісарава, Ірына Крыўко і Дар'я Юркевіч. 

Прамую трансляцыю з Аберхофа глядзіце сёння на тэлеканале "Беларусь 5". Пачатак у 16:05.