Віншаванне Сі Цзіньпіну з перавыбраннем на пасаду Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі

17 марта 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна з перавыбраннем на пасаду Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі.

"Пад Вашым мудрым кіраўніцтвам народ Кітая ўпэўнена рэалізуе ў духу ідэі аб "сацыялізме з кітайскай спецыфікай у новую эпоху" грандыёзныя "мэты двух стагоддзяў", накіраваныя на рост дабрабыту грамадзян і ажыццяўленне мары аб вялікім адраджэнні нацыі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што партнёрства паміж краінамі дасягнула найвышэйшага ўзроўню развіцця ў гісторыі двухбаковых адносін. "Дзякуючы канструктыўнаму дыялогу, узаемнаму даверу і павазе інтарэсаў адно аднаго мы здолелі закласці трывалы падмурак для эфектыўнай рэалізацыі вызначаных сумесных праектаў", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт таксама выказаў упэўненасць у поспеху маючага адбыцца саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які пройдзе пад старшынствам Сі Цзіньпіна ў горадзе Цындаа і стане, без сумнення, важнай вяхой у працы гэтага ўплывовага міжнароднага аб'яднання. "Спадзяюся на магчымасць нашай сустрэчы ў рамках саміту, а таксама запрашаю Вас наведаць Беларусь у любы зручны час", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну добрага здароўя, шчасця і нязменных поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці на карысць народа Кітая і ўмацавання дружалюбных беларуска-кітайскіх адносін.