У краінах Заходняй Еўропы расце колькасць ахвяр урагану "Фрэдэрык"

19 января 2018

Загінуўшых - больш за 10. Знесены дахі дамоў, павалены дрэвы, перакулены аўтамабілі на трасах, хаос у аэрапортах. Хуткасць ветру дасягае 140 кіламетраў за гадзіну.

Чырвоны ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Нідэрландах. Авіякампанія KLM адмяніла больш за 200 рэйсаў з аэрапорта Амстэрдама. Пасажыры тых самалётаў, якія ўсё ж селі ў Схіпхоле, зараз адыходзяць ад стрэсу.

Па ўсёй Германіі з-за ўрагану прыпынены рух цягнікоў далёкага маршруту. На ўсходзе краіны перабоі з электрычнасцю, закранута 140 тысяч хатніх гаспадарак.