Заўтра шатландцы зробяць гістарычны выбар

17 сентября 2014

Ужо заўтра шатландцам трэба будзе вызначыцца, ці выберуць яны незалежнасць ад Злучанага Каралеўства або застануцца ў яго складзе. Як паказваюць апошнія сацыялагічныя апытанні, прыхільнікаў суверэнітэту толькі на 4% менш, чым праціўнікаў. Пры гэтым адзін з 10 патэнцыяльных удзельнікаў рэферэндуму яшчэ не вызначыўся з тым, якім чынам прагаласуе. Участкі для галасавання адкрыюцца ў чацвер раніцай. Паліцыя будзе прыведзена ў рэжым павышанай гатоўнасці. Вынікі рэферэндуму будуць апублікаваны 19 верасня ў першай палове дня.