У сталіцы Казахстана сёння пачнецца чацвёрты раўнд перамоў па Сірыі

3 мая 2017

У ім удзельнічаюць прадстаўнікі Расіі і Ірана, а таксама Турцыі, улад Сірыі і апазіцыі. У якасці назіральнікаў выступаюць прадстаўнікі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Іарданіі і ЗША. Асноўнай тэмай павінны стаць расійскія прапановы па ўрэгуляванні сітуацыі. Гаворка ідзе пра стварэнне чатырох зон паніжэння напружанасці: на поўнач ад горада Хомс, у правінцыі Ідліб, ва Усходняй Гуце і на поўдні Сірыі. Масква таксама прапанавала ўсталяваць блокпасты на лініях размежавання і цэнтры маніторынгу.