Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню выйшла ў фінал Australian Open

26 января 2023
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню стала фіналісткай турніру серыі Вялікага шлема - Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, піша БелТА.

26 студзеня ў другім паўфінальным матчы Australian Open пятая ракетка планеты перамагла польскую тэнісістку Магду Лінет (45-ты нумар рэйтынгу WTA) - 7:6 (7:1), 6:2. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 33 хвіліны.

У вырашальным паядынку аўстралійскага першынства Сабаленка будзе супрацьстаяць чэмпіёнцы Уімблдона-2022 прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай (25), якая ў першым паўфінале перамагла двухразовую пераможніцу Australian Open беларуску Вікторыю Азаранку (24) - 7:6 (7:4), 6:3. Азаранка выйгравала Australian Open у 2012 і 2013 гадах.

У мужчынскім адзіночным разрадзе паўфіналы адбудуцца 27 студзеня. У першым з іх грэк Стэфанас Цыцыпас (4) згуляе з расіянінам Карэнам Хачанавым (20), а затым дзевяціразовы чэмпіён Australian Open сербскі тэнісіст Новак Джокавіч (5) будзе сапернічаць з амерыканцам Томі Полам (35).

Агульны прызавы фонд цяперашняга аўстралійскага першынства складае $51,5 млн. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах заробяць па $2 млн. Турнір на кортах "Мельбурн-Парка" фінішуе 29 студзеня.