У сталіцы Бельгіі прайшла незвычайная акцыя пад назвай "Дзень без машын"

21 сентября 2015
У якасці альтэрнатывы ўлады прапанавалі мясцовым жыхарам скарыстацца грамадскім транспартам, які хадзіў абсалютна бясплатна. Права ездзіць па горадзе было толькі ў таксістаў і ў машын экстранных службаў. Акцыя ў Бруселі праводзіцца ўжо 14 гадоў. Таксама ў гэты дзень у горадзе праходзяць розныя спартыўныя і культурныя мерапрыемствы.