У ЗША скончаны адбор прысяжных для ўдзелу ў судовым працэсе па справе Джахара Царнаева

4 марта 2015

У калегію прысяжных увайшлі 10 мужчын і 8 жанчын, сярод якіх - 12 асноўных членаў журы і шэсць запасных.

Як чакаецца, сёння пачнуцца слуханні па справе Царнаева ў судзе Бостана. Яму пагражае смяротная кара. Віну ён не прызнае. Нагадаем, браты Царнаевы, Джахар і Тамерлан, абвінавачваюцца ва ўчыненні тэракта на марафоне ў Бостане ў красавіку 2013 года. Яго ахвярамі сталі тры чалавекі, больш чым 260 атрымалі раненні. Тамерлан Царнаеў быў застрэлены паліцыяй.