У ЗША важны дзень для нацыянальнай бяспекі

25 января 2017

Абраны прэзідэнт застаецца верны сваім планам. У прыватнасці, гэта датычыцца будаўніцтва "вялікай сцяны" на мяжы з Мексікай. Трамп абяцае ўжо сёння падпісаць указ аб яе ўзвядзенні. Далей Трамп збіраецца зацвердзіць яшчэ шэраг рэзанансных указаў, што датычацца іміграцыі, а таксама ўзмацнення кантролю на межах. Іх дакладны змест пакуль не раскрываецца, але, як чакаецца, абмяжуюць допуск у краіну грамадзянам сямі краін Блізкага Усходу, населеных пераважна мусульманамі. Чакаецца, што Дональд Трамп абавяжа шэраг амерыканскіх гарадоў, дзе па традыцыі не затрымліваюць і не арыштоўваюць нелегальных мігрантаў, дапамагаць федэральным уладам у аперацыях па пошуку і дэпартацыі такіх людзей.