У ЗША штат Місісіпі рыхтуецца да катастрафічнай паводкі

17 февраля 2020
Ідзе эвакуацыя насельніцтва і ў амерыканскім штаце Місісіпі. Некалькі дзён там не спыняюцца праліўныя дажджы. У сталіцы рэгіёна - горадзе Джэксане - выйшла з берагоў рака Пэрл. Тут аб’яўлена  надзвычайнае становішча. Амаль дзве  з паловай тысячы дамоў у Місісіпі могуць быць затопленыя ў найбліжэйшы час. Паводле слоў  метэаролагаў, такіх маштабных паводак тут не было  апошнія 40 гадоў.