Звярнуцца да прадстаўнікоў улады напрамую

18 июля 2017

Да прадстаўнікоў улады можна звярнуцца напрамую! Знайсці дакладныя адказы на няпростыя або спрэчныя пытанні прапаноўваюць падчас тэлефонных ліній. Чарговая сувязь - у суботу, дваццаць другога ліпеня. З дзевяці да дванаццаці гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў.

У цэнтральным рэгіёне прымаць званкі будзе кіраўнік спраў аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч. Звярнуцца з заўвагамі і прапановамі таксама можна да паўдня. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці адбываецца кожную суботу.