У ЗША самалёт зрабіў аварыйную пасадку пасля таго, як адзін з ілюмінатараў трэснуў

3 мая 2018

У ЗША самалёт авіякампаніі Southwest Airlines зрабіў аварыйную пасадку ў амерыканскім штаце Агая пасля таго, як адзін з ілюмінатараў трэснуў. Лайнер накіроўваўся з Чыкага ў штат Нью-Джэрсі. Пасля інцыдэнту было прынята рашэнне зрабіць аварыйную пасадку ў Кліўлендзе. Пасля пасажырам быў дадзены іншы самалёт.