У ЗША прайшоў чацвёрты раўнд тэледэбатаў кандыдатаў у прэзідэнты

11 ноября 2015

На гэты раз кандыдаты сустракаліся ў горадзе Мілуокі. Адной з галоўных тэм абмеркавання стала магчымая рэакцыя Штатаў на дзеянні ісламскіх баевікоў на Блізкім Усходзе. Так, кандыдат у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп заклікаў амерыканцаў падтрымаць аперацыю Паветрана-касмічных сіл Расіі ў Сірыі.

Трамп ізноў паабяцаў у выпадку свайго абрання пабудаваць сцяну на мяжы з Мексікай. Паводле яго слоў, гэта неабходна зрабіць для таго, каб прадухіліць пранікненне на тэрыторыю Злучаных Штатаў нелегальных мігрантаў.