Залатая зорка Надзеі Траян у фондах музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

4 мая 2015

Сёння экспазіцыя папоўнілася асабістымі рэчамі і галоўнай узнагародай Героя Савецкага Саюза. Падчас вайны Траян сумесна з Мазанік і Восіпавай удзельнічала ў аперацыі па знішчэнні гаўляйтара Беларусі Вільгельма Кубэ. Сімвал бессмяротнага подзвіга перадаў у музей сын разведчыцы. Новыя экспанаты папоўняць экспазіцыю на другім паверсе, прысвечаным партызанскаму руху і падпольнай барацьбе.

У мірным жыцці Надзея Траян працавала хірургам. Такую ж прафесію выбраў і яе сын. Пасля ўрачыстай цырымоніі запланавана сустрэча шаноўнага госця з калегамі з Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. На лекцыі абмяркуюць сучасныя праблемы кардыяхірургіі і перасадкі сэрца.