У ЗША падлічылі ўрон ад ураганаў "Харві" і "Ірма"

12 сентября 2017

Стыхія абышлася эканоміцы Штатаў у рэкордныя 290 мільярдаў долараў. Гэта паўтара працэнта ад ВУП. "Харві" нанёс найбуйнейшыя страты за ўсю гісторыю Амерыкі - каля 190 мільярдаў, “Ірма” - усяго толькі 100. Пры падліку ўлічвалі парушэнні ў працы кампаній, рост беспрацоўя, страту ўраджаю, разбурэнне прыватнай уласнасці.

Нагадаем, "Ірма" абрынулася на Фларыду, Джорджыю і Паўднёвую Караліну. Загінулі 10 чалавек. Шэсць з паловай мільёнаў жыхароў засталіся без святла. У рэгіёне ўсё яшчэ дзейнічае рэжым надзвычайнага здарэння. Напярэдадні стала вядома, што ўраган саслаб да першай катэгорыі і класіфікуецца як трапічны шторм.