У ЗША грузавы карабель знёс мост, у вадзе апынуліся аўтамабілі і людзі

26 марта 2024

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў амерыканскім Балтымары. У аўтамабільны мост працягласцю 2 з паловай кіламетры ўрэзаўся грузавы карабель. Некалькі цэнтральных пралётаў абрынуліся.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што ў вадзе апынуліся мінімум 10 машын. Сам кантэйнеравоз пасля аварыі загарэўся і затануў. Вакол яго выяўлена буйны разліў дызельнага паліва.